Архивы рубрики: Навіны

6 мая ў рамках папулярызацыі роднай мовы для вучняў 5 “Б” класа прайшла літаратурна — музычная кампазіцыя “Ваша слава ўстане абеліскам”

6 мая ў рамках папулярызацыі роднай мовы для вучняў 5 “Б” класа прайшла літаратурна — музычная кампазіцыя “Ваша слава ўстане абеліскам”, дзе вучні пазнаёміліся з творамі беларускай літаратуры, дзе знайшла адлюстраванне тэма Вялікай Айчыннай вайны, цяжкай, непасільнай, руйнуючай вёскі і гарады, людскія душы, поўная болю, расчараванняў і пакут.

 Настаўнік беларускай мовы, Лістраценка Т. М.

Вяртанне да вытокаў

3 мая учащиеся 4 «В» класса в рамках проекта «Вяртанне да вытокаў» участвовали в театрально-игровой программе “Фарбы беларускай хаткі». В ходе программы ребята познакомились с предметами быта, укладом  жизни белорусского народа. Смогли принять участие в играх и увидеть игрушки  далёких предков. Много нового и интересного открыли для себя четвероклассники.

29 красавiка для вучняу 11 «А» класа прайшоў урок-падарожжа “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” ў рамках абласнога праекту «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе».

29 красавiка для вучняу 11 «А» класа прайшоў урок-падарожжа “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” ў рамках абласнога праекту «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе«.

29 красавіка ў рамках папулярызацыі роднай мовы для вучняў 5-ых класаў прайшла гульня “Падарожжа па Краіне сінонімаў, антонімаў і амонімаў”

29 красавіка ў рамках папулярызацыі роднай мовы для вучняў 5-ых класаў прайшла гульня “Падарожжа па Краіне сінонімаў, антонімаў і амонімаў”. Вучні з цікавасцю выконвалі наступныя заданні: шукалі гэтыя лексічныя адзінкі ў тэкстах, падбіралі да іх пары, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, узгадвалі сінамічныя фразеалагізмы, знаходзілі “трэцяе лішняе” , складалі кластар і інш. Мерапрыемства спрыяла паўтарэнню вывучанага матэрыялу, а таксама павышэнню пісьменнай граматнасці і папаўненню слоўнікавага запасу вучняў.
Настаўнік беларускай мовы, Гарэева В.М.

“Пінскай шляхце”- 155 гадоў

У 2021 годзе мы адзначаем 155-годдзе фарс-вадэвіля “Пінская шляхта” класіка беларускай літаратуры В.Дунін-Марцінкевіча. «Пінская шляхта» — гэта гарэзлівая, смешная і, адначасова, пазнавальная гісторыя на тэму жыцця мясцовай беларускай шляхты.

22 красавіка для вучняў 11 класаў была праведзена віктарына па п’есе, якая актывізавала веды вучняў па сатырычнай камедыі, а таксама пашырыла веды па гісторыі беларускай літаратуры.

Пышнюк А.А.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

С 10 апреля по 10 мая в школе проходит месячник патриотической направленности «Беларусь — мая краіна»🇧🇾

С 10 апреля по 10 мая в школе проходит месячник патриотической направленности «Беларусь — мая краіна»🇧🇾

ГУЛЬНЯ “БелаВеды” (інтэлектуальнае спаборніцтва)

З мэтай  пашырэння ведаў пра родны край, беларускую мову і літаратуру; стымулявання цікавасцi да беларускай мовы і літаратуры; выхоўвання пачуцця калектывізму, сяброўства, павагі да саперніка,  14 красавіка  ў 4 “А” класе  прайшло пазакласнае мерапрыемства  ГУЛЬНЯ “БелаВеды” (інтэлектуальнае спаборніцтва)Вучні працавалi ў камандах, адгадвалі рэбусы і загадкі,  перакладалі рускамоўныя словазлучэнні з рускай мовы на беларускую адным словам, працягвалі беларускія прыказкі ў рыфму, выбіралі правільны варыянт тлумачэння лексічнага значэння слова, узгадвалі назвы прадметаў па-беларуску, успаміналі вершы беларускіх паэтаў, пакладзеныя на музыку. Усе прысутныя яшчэ больш упэўніліся ў тым, як трэба ведаць, любіць і шанаваць мову і літаратуру свайго народа, сваю Радзіму, і як гэта цікава!

Класны кіраўнік: Ваўковiч Галіна Васільеўна

Шануем памяць

Шануем памяць

8 красавіка вучні  11 «А» класа  ў  рамках рэалізацыі абласнога праекту  «Мая_Зямля_Прыдняпроўе» здзейснілі пешаходную прагулку па месцах баявой славы г.Магілёва і наведалі Алею герояў Магілёўшчыны.

Вучні абмеркавалі подзвігі герояў-землякоў, чые імёны ўшанаваны на шыльдах мемарыялу.

Пышнюк А.А.

Школьная газета «Калейдаскоп» №7 (27)

Please wait while flipbook is loading. For more related info, FAQs and issues please refer to DearFlip WordPress Flipbook Plugin Help documentation.

         Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!

25.03.2021 вучні 5 “Б” класа ўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» ў рамках папулярызацыi беларускай мовы. Любоў да сваёй Радзімы, народа пачынаецца з любові да роднай мовы. Пакуль жыве мова — жыве Беларусь! На мерапрыемстве вучні чыталі вершы пра Беларусь, узнаўлялі прапушчаныя словы ў вершаваных радках, падбіралі да рускіх прыказак і прымавак адпаведныя беларускія, адгадвалі крыжаванку “Чым мы ганарымся?”, праявілі сябе як добрыя знаўцы беларускай мовы і літаратуры. З гэтага мерапрыемства дзяўчынкі і хлопчыкі вынеслі добры настрой і веды.

Т.Н. Лістраценка

 

В НАЧАЛО СТРАНИЦЫ