СЕМІНАР Ў МАГІЛЁЎСКІМ ДЗЯРЖАЎНЫМ АБЛАСНЫМ ІНСТЫТУЦЕ РАЗВІЦЦЯ АДУКАЦЫІ

З мэтай вызначэння адзіных падыходаў да арганізацыі і ажыццяўлення інавацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе 24 жніўня 2018 г. ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» прайшоў семінар для намеснікаў кіраўнікоў устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі рэспубліканскіх эксперыментальных і інавацыйных праектаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 38 педагагічных работнікаў з 38 устаноў адукацыі, у тым ліку намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №23 г.Магілёва» А.Ю.Сінкавец.
Падчас працы семінара пытанне аб інавацыйных працэсах у адукацыі абмеркавала з прысутнымі навуковы кансультантінавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі», метадыст цэнтра развіваючых педагагічных тэхналогій дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» Т.Ф.Пашковіч.
Звяртаючыся да слухачоў, Таццяна Фадзееўна падкрэсліла, што менавіта ўдзельнікі інавацыйнай дзейнасці аказваюць плённы ўплыў на фарміраванне інавацыйнай палітыкі ў Беларусі. Інавацыі з’яляюцца залогам ўстойлівага развіцця. А ўстойлівае развіццё — гэта прыярытэт унутранай палітыкі нашай дзяржавы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *