ГУО "Средняя школа №23 г. Могилева"
 
Государственное учреждение образования "Средняя школа №23 г. Могилева"

 

План мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па

святкаванні  135-годдзя  з дня  нараджэння  Янкі Купалы і

Якуба Коласа

смотреть здесь

скачать здесь

ПЛАН

мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 135-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа,

 у ДУА “Сярэдняя школа №23 г. Магілёва”  ў 2017 годзе

смотреть здесь

скачать здесь

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

рыхтуемся да ЦТ

  Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове:сістэма падрыхтоўкі вучняў. Магчымыя заданні і рэкамендацыі да іх выканання

Рэкамендацыі па падрыхтоўцы да тэсціравання па беларускай мове

ТЭСЦІРАВАННЕ  як форма кантролю ведаў, уменняў і навыкаў выпускнікоў ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

План мерапрыемстваў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №23 г.Магілёва” па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай  мовы  на 2017/2018 навучальны год

 Каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2017/2018 навучальным годзе

09.12.2017 г.

Суботняя сустрэча
9 снежня вучні 8-х класаў прыйшлі ў школу, каб стаць удзельнікамі суботняга мерапрыемства
“Славутыя песняры зямлі беларускай”. Мерапрыемства спрыяла фарміраванню патрыятычных пачуццяў вучняў і ўдасканальвала іх камунікатыўныя навыкі. Дзеці з радасцю ўдзельнічалі ў конкурсах, а таксама сталі ўдзельнікамі дыскусіі пра славутых беларусаў. А прагляд прэзентацыі пашырыў іх веды пра беларускіх пісьменнікаў.

 

23.11.2017 г.

Ў рамках беларускага тыдня ў 3 класах была праведзена мерапрыемства "Восень у іворах паэтаў Беларусі." Дзеці праз азарт і гульні знаеміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў аб восені. Удасканальвалі уменне асэнсаванага чытання, узбагачалі слоўнікавы запас. Вучні выпрабавалі ўласныя сілы ў разнастайных творчых і інтэлектуальных заданнях.

Вучні 10-х класаў  наведалі дзіцячую бібліятэку №2, дзе праводзілася мерапрыемства, прысвечанае творчасці Я. Купалы і Я. Коласа. Супрацоўнікі бібліятэкі прачыталі лекцыю і паказалі дакументальны фільм пра беларускіх песняроў. Пасля гэтага  дзеці  прынялі ўдзел у цікавай і пазнавальнай віктарыне.

Цітоў А. У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

09.11.2017 г.    Размаўляем па-беларуску

9 лістапада ў рамках папулярызацыі беларускай мовы для вучняў 6-х класаў была праведзена віктарына “Ці добра вы ведаеце беларускі фальклор?” Школьнікі з радасцю дэманстравалі свае веды, адказваючы на пытанні віктарыны, праяўлялі эрудыцыю пры выкананні заданняў творчага характару.

                                                                                                                       Пышнюк А.А.

19.10.2017 г.

19 кастрычніка ў школьнай бібліятэцы прайшоў Дзень роднай мовы. Вучням малодшых классаў быў прапанаваны мультымедыйны агляд часопіса “Вяселка”.

 Бібліятэкары пазнаемілі дзяцей з гісторыяй стварэння часопіса, асноўнымі яго рубрыкамі і аўтарамі. Пасля вучні паглядзелі відые агляд часопіса, які вызваў ў дзяцей шквалт  эмоцый.

Дадзеная прэзентацыя часопіса безумоўна зацікавіла школьнікаў і паспрыяла таму, каб дзеці з захапленнем чыталі перыедыку на роднай мове. 

 

  фотагалерэя

 

 

 

 

 

 

 

 
Официальный сайт государственного учреждения образования

"Средняя школа №23 г. Могилева"

  Беларуская скарбонка 

 
 
 

            

               настаўніку

  беларуская мова

   Гукавая абалонка слова

     Дзеепыметнік

     Зборныя назоўнікі

    Службовыя часціны мовы

  беларуская літаратура

    Францыск Скарына

    Іван Навуменка

    Пахвала Вітаўту

 Н.Гілевіч "Родныя дзеці". Роздум аб вострых праблемах жыцця грамадства і краіны.

            вучню

    беларускае адзенне

   віктарына

     Ніл Гілевіч       

навіны

14.12.2017 г.

14 снежня сумесна з дзіцячай бібліятэкай  №2 было падрыхтавана і праведзена мерапрыемства, прысвечанае народнаму паэту Беларусі Я. Купалу. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 9-х класаў. Школьнікі разам з супрацоўнікамі бібліятэкі пагарталі старонкі біяграфіі Я. Купалы, прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне. Мерапрыемства завяршылася праслухоўваннем песень на вершы паэта ў выкананні ансамбля “Песняры”.

Цямрук С. Г.

30.11.2017 г.

30 лістапада ў школе адбылася сустрэча  са старшынёй ТБМ Алегам Дзьячковым, які прачытаў лекцыю пра пісьменнікаў Магілёўшчыны і прадэманстраваў фільм пра гісторыю нашага горада.

Цітоў А.У.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

16.11.2017 г.

Да юбілею Якуба Коласа
3 лістапада 2017 года споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Я. Коласа. У сувязі з гэтай датай на працягу 2017 года ў нашай школе праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю твораў Я.Коласа і выхаванне патрыятычных пачуццяў.
16 лістапада вучні 5-11 класаў сабраліся ў актавай зале, каб стаць гледачамі і ўдзельнікамі конкурсу выразнага чытання вершаў паэта. На працягу гадзіны ў зале гучалі прыгожыя вершы паэта, а таксама школьнікі слухалі песні на вершы Я.Коласа і пазнаёміліся з некаторымі фактамі жыцця беларускага песняра, прагледзеўшы прэзентацыю па жыцці і творчасці паэта. Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі.
Свята пакінула незабыўныя ўражанні ў вучняў, падштурхнула іх да больш грунтоўнага знаёмства з творчасцю юбіляра.
А.А.Пышнюк, кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

 26.10.2017 г. 

26 кастрычніка  ў  9 “А” класе прайшла літаратурная віктарына Францыск Скарына – сын полацкай зямлі”. У гэты дзень вучні  зноў перагарнулі старонкі жыцця знакамітага першадрукара. На працягу ўсяго мерапрыемства размова ішла пра Кнігу кніг – Біблію, яе значэнне ў гісторыі чалавецтва, гучалі ўрыўкі з прадмоў да кніг Ф. Скарыны. Удзельнікі віктарыны яшчэ раз упэўніліся, што  спадчына Ф. Скарыны — гэта наш нацыянальны скарб, які трэба берагчы, дасканала вывучаць.

12.10.2017 г.

Дзень беларускай мовы прайшоў 12 кастрычніка 2017 года ў 2 “А” класе.”Шэсць-сем гадоў не самы лепшы ўзрост, з якога трэба пачынаць навучанне дзяцей беларускай мове”,- лічыць класны кіраўнік 2 “А” класа Шустава І.У. “Нашы гарадскія дзеці амаль усё разумеюць па-беларуску. Але разумець мову і – гаварыць на ёй, на ёй думаць, смяяцца, плакаць…Ой, якія няблізкія гэтыя два берагі! Мне вельмі хочацца, каб мае вучні не перакладчыкамі раслі, хай сабе і добрымі, а сапраўднымі спадчыннікамі. Каб карысталіся роднай мовай, узбагачалі яе, у крыўду не давалі! Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы выпрабаванняў. І цяпер яна займае пачэснае месца сярод іншых моў свету. І толькі ад нас залежыць, каб так было і далей!”

На мерапрыемстве была арганізавана выстава, прысвечаная роднай мове. Вучні пазнаёміліся з кніжнымі выданнямі сучасных беларускіх аўтараў, чыталі вершы на беларускай мове, спявалі беларускія народныя песні, слухалі песні беларускага ансамбля “Песняры”, танцавалі “Лявоніху”. З цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі знаходзілі родную краіну на глобусе і карце, разгадвалі крыжаванку, адгадвалі загадкі, знаёміліся з народнымі прыкметамі. Асабліва спадабалася дзецям выконваць творчыя заданні Бусліка: маляваць карціны роднай прыроды, запрашаць да сябе ў госці турыстаў з іншых краін свету, гуляць у перакладчыкаў.

Свята атрымалася цікавым і шчырым на ўражанні і падарыла дзецям добры настрой! А, галоўнае, прынялі дзеці роднае слова, палюбілі, паверылі ў ягоную мілагучнасць і прыгажосць!

05.10.2017 г.

5 кастрычніка ў рамках папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ў 7 класе прайшло мерапрыемства “Песняры Беларусі”, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння вядомых паэтаў Беларусі – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вучні ўзгадалі асноўныя факты з жыцця і творчасці паэтаў, прагледзеўшы невялікі фільм. Пасля гэтага адбыўся конкурс чытальнікаў, дзе вучні з захапленнем расказвалі  загадзя падрыхтаваныя вершы і ўрыўкі з паэм.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры – Пімаева В.М.

28.09.2017 г.

У свеце Івана Шамякіна

У чацвер 28 верасня вучні 11 “А” класа наведалі бібліятэку-філіял №2 г.Магілёва, каб здзейсніць віртуальнае падарожжа на радзіму І.Шамякіна, стаўшы ўдзельнікамі інтэграванага ўрока “Сэрца на далоні часу”, прысвечанага народнаму пісьменніку Беларусі .

Цікавая фотавыстава, прагляд змястоўнай прэзентацыі і ўрыўкаў з кінафільмаў па творах Шамякіна спрыялі пашырэнню ведаў вучняў па творчасці пісьменніка.

   

 

22.09.2017 г.

  21.09.2017 г. адбылося пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае творчасці М. Танка. Вучні чыталі вершы паэта і знаеміліся з цікавымі фактамі яго біяграфіі.

Цітоў А. У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

15.09.2017 г.

Гаворым па-беларуску

       14 верасня вучні 6-х класаў сталі ўдзельнікамі гульні “Вусная народная творчасць”, якая была арганізавана ў рамках правядзення ўжо традыцыйных беларускамоўных чацвяргоў. Школьнікі з задавальненнем прыгадвалі беларускія загадкі, казкі, прыказкі і іншыя жанры фальклору. Гульня спрыяла актуалізацыі ведаў вучняў па літаратуры і  фарміраванню патрыятызму вучняў.

Пышнюк А.А.

 

 фотагалерэя