Архивы рубрики: Популяризация белорусского языка

Калейдаскоп, снежань 2023. Школьная газета №4 (54)

Калейдаскоп, снежань 2023. Школьная газета №4 (54)

Калядкі

20 снежня ў рамках папулярызацыі беларускай культуры і з мэтай выхавання патрыятызму школьнікаў было праведзена фальклорнае свята «Калядкі».
У актавай зале было весела: прыйшлі калядоўшчыкі, якія забаўлялі гледачоў. А потым да іх далучылася цыганка, якая наваражыла ўсім прысутным многа шчасця і здароўя ў 2024 годзе. Загадкі і жарты, народныя анекдоты і частушкі гучалі са сцэны. А потым вучні 5 класаў паказалі батлейку » Цар Ірад», у якой, як і заўсёды, перамагло дабро.
У правядзенні свята бралі ўдзел вучні 5- 11 класаў, што спрыяе згуртаванню ўсіх вучняў у адзіную сям’ю. А падрыхтоўка да свята ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Пышнюк А А , Лстраценка Т М. і Юрчанка С А.
Шанаванне славянскіх традыцый выхоўвае павагу да нацыянальнай культуры, а таксама папулярызуе родную мову.
Пышнюк А.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

На пачатку дарог

11 снежня былі падведзены вынікі Адкрытага конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці “На пачатку дарог”, прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Ва ўстанове дадатковай адукацыі «Эверэст» прайшло ўзнагароджанне прызёраў і пераможцаў конкурсу.
Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі » Буктрэйлер» узнагароджана вучаніца 10″Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №23 г.Магілёва» Сапранкова Святлана. Віншуем з перамогай і жадаем творчых поспехаў!!!

Размаўляй па-беларуску

7 снежня з мэтай папулярызацыi роднай мовы у́ 5 «Г» класе прайшла віктарына «Размаўляй па-беларуску», якая садзейнічала пашырэнню і ўзбагачэнню слоўнікавага запасу школьнікаў, развіццю кемлівасці, цікавасці да роднай мовы. Вучні дружна выконвалі заданні і адказвалі на пытанні.
Настау́нiк беларускай мовы i лiтаратуры Лicтраценка Т.М.

«Куляшоўскія чытанні»

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і з нагоды 110- годдзя з дня нараджэння А.Куляшова ў ДУДА «Эверэст» прайшоў конкурс «Куляшоўскія чытанні», у якім бралі ўдзел вучань 7″Г» класа нашай школы Партненка Мацвей і вучань 9″Б»класа Манёнак Мацвей. Юнакі прачыталі на памяць любімыя вершы паэта- земляка і атрымалі асалоду ад праслухоўвання іншых твораў пісьменніка ў выкананні аматараў творчасці А.Куляшова.
Удзел у такіх мерапрыемствах спрыяе пашырэнню літаратурных ведаў вучняў і развіццю іх чытацкай граматнасці.

 

Урок беларускай літаратуры

16.11.2023 у 2 «Г» класе прайшоў урок беларускай літаратуры. На ўроку дзецям прывівалася пачуццё патрыятызму, папаўняўся слоўнікавы запас дзяцей. Дзеці пазнаёміліся з творамі беларускіх аўтараў. Фарміраваліся добразычлівыя адносіны адзін да аднаго.

Загадкi

26 кастрычнiка з мэтай папулярызацыi роднай мовы у́ 5 «А» класе прайшло мерапрыемства «Загадкi», на якiм вучнi у́дасканальвалi у́меннi асэнсоу́ваць загадкi i адгадваць ix, звярнулi у́вагу на арыгiнальнасць формы i тэматычную разнастайнасць, пазнаёмiлicя з сучаснымi лiтаратурнымi загадкамi, a таксама прыдумвалi загадкi самi.

Настау́нiк беларускай мовы i лiтаратуры Лicтраценка Т.М.

Калейдаскоп кастрычнік 2023 Школьная газета №2 (52)

Калейдаскоп -2(52)

12 кастрычніка, у беларускамоўны чацвер, у школьнай бібліятэцы была арганізавана інтэрактыўная выстава «Размаўляй на мове, а не пра мову»

12 кастрычніка, у беларускамоўны чацвер, у школьнай бібліятэцы была арганізавана інтэрактыўная выстава «Размаўляй на мове, а не пра мову». Наведвальнікам бібліятэкі супрацоўнікі прапаноўвалі выканаць розныя заданні:паспрабаваць сябе ў якасці перакладчыкаў з рускай мовы на беларускую і наадварот з беларускай мовы на рускую, разгадаць рэбусы і крыжаванку, растлумачыць сэнс фразеалагізмаў і прыказак. Для вучняў 3 класа была праведзена гульня «Я шукаю «.  Дадзенае мерапрыемства спрыяла пашырэнню слоўнікавага запасу і кругагляду вучняў рознага ўзросту.

12 кастрычніка з мэтай папулярызацыі роднай мовы вучні 6″Б» класа наведалі абласную бібліятэку імя Леніна і прынялі у́дзел у квест-гульні «Любімыя ласункі».

Удзельнікі прайшлі 5 станцый, дзе выконвалі розныя заданні. Дзеці перакладалі словы, назвы займальных кніг, працягвалі прыказкі па пачатку, тлумачылі назвы беларускіх страу́, пагулялі у́ эстафету «Збяры у́раджай».
Гульня скончылася з роу́ным лікам, і у́се у́дзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.
Мэта мерапрыемства: паглыбіць веды пра культуру, побыт і традыцыі беларускага народа.
Настау́нік беларускай мовы і літаратуры
Юрчанка С. А.

В НАЧАЛО СТРАНИЦЫ