Архивы рубрики: Популяризация белорусского языка
Напярэдадні Міжнароднага дня жанчын у рамках папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры 7 сакавіка для вучняў 6-ых класаў прайшло мерапрыемства «Надыход вясны»
29 лютага з мэтай папулярызацыі роднай мовы ў 3 «В» класе прайшоў турнір «Знаўцы мовы»
29 лютага з мэтай папулярызацыі роднай мовы вучні 8 «Б» класа наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у квэст — гульні «У пошуках пор года», прысвечаную Дню роднай мовы.
29 лютага з мэтай папулярызацыі роднай мовы вучні 8 «Б» класа наведалі Магілёўскую абласную бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у квэст — гульні «У пошуках пор года», прысвечаную Дню роднай мовы.
У ходзе гульні супрацоўнікі аддзела пазнаёмілі вучняў з прыроднымі з’явамі і прыкметамі пор года, з народнымі каляндарнымі святамі. Гульня праходзіла ў займальнай форме з рашэннем заданняў, размешчаных у кнігах. Прыпынкі квэста былі размешчаны акрамя юнацкага аддзела, у агульнай чытальнай зале, аддзеле абанемента і захоўвання асноўнага фонду.
Праз квэст вучні праверылі сваю эрудыцыю і веды.
Дзень роднай мовы
21 лютага ў нашай школе, як і ва ўсім свеце, адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята нагадвае кожнаму, што без мовы народ існаваць не можа.
Для вучняў былі арганізаваны разнастайныя мерапрыемствы: флешмоб » Я люблю беларускую мову», віктарына «Перакладчыкі», гульні, музычныя перапынкі.
Вучні з радасцю бралі ўдзел у свяце і пашыралі свае веды пра беларускую культуру і этнаграфію.
Такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню патрыятызму школьнікаў і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы.
Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага
Спектакль-казка распавядае пра прыгоды двух паноў, якія, каб не загінуць, павінны зрабіць добры ўчынак.
Акцёры стварылі на сцэне сапраўднае свята, якое захапіла і ўразіла ўсіх гледачоў.
Калядкі
У актавай зале было весела: прыйшлі калядоўшчыкі, якія забаўлялі гледачоў. А потым да іх далучылася цыганка, якая наваражыла ўсім прысутным многа шчасця і здароўя ў 2024 годзе. Загадкі і жарты, народныя анекдоты і частушкі гучалі са сцэны. А потым вучні 5 класаў паказалі батлейку » Цар Ірад», у якой, як і заўсёды, перамагло дабро.
У правядзенні свята бралі ўдзел вучні 5- 11 класаў, што спрыяе згуртаванню ўсіх вучняў у адзіную сям’ю. А падрыхтоўка да свята ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Пышнюк А А , Лстраценка Т М. і Юрчанка С А.
Шанаванне славянскіх традыцый выхоўвае павагу да нацыянальнай культуры, а таксама папулярызуе родную мову.
Пышнюк А.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
На пачатку дарог
11 снежня былі падведзены вынікі Адкрытага конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці “На пачатку дарог”, прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Ва ўстанове дадатковай адукацыі «Эверэст» прайшло ўзнагароджанне прызёраў і пераможцаў конкурсу.
Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі » Буктрэйлер» узнагароджана вучаніца 10″Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №23 г.Магілёва» Сапранкова Святлана. Віншуем з перамогай і жадаем творчых поспехаў!!!
Размаўляй па-беларуску
7 снежня з мэтай папулярызацыi роднай мовы у́ 5 «Г» класе прайшла віктарына «Размаўляй па-беларуску», якая садзейнічала пашырэнню і ўзбагачэнню слоўнікавага запасу школьнікаў, развіццю кемлівасці, цікавасці да роднай мовы. Вучні дружна выконвалі заданні і адказвалі на пытанні.
Настау́нiк беларускай мовы i лiтаратуры Лicтраценка Т.М.
«Куляшоўскія чытанні»
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і з нагоды 110- годдзя з дня нараджэння А.Куляшова ў ДУДА «Эверэст» прайшоў конкурс «Куляшоўскія чытанні», у якім бралі ўдзел вучань 7″Г» класа нашай школы Партненка Мацвей і вучань 9″Б»класа Манёнак Мацвей. Юнакі прачыталі на памяць любімыя вершы паэта- земляка і атрымалі асалоду ад праслухоўвання іншых твораў пісьменніка ў выкананні аматараў творчасці А.Куляшова.
Удзел у такіх мерапрыемствах спрыяе пашырэнню літаратурных ведаў вучняў і развіццю іх чытацкай граматнасці.
Урок беларускай літаратуры
16.11.2023 у 2 «Г» класе прайшоў урок беларускай літаратуры. На ўроку дзецям прывівалася пачуццё патрыятызму, папаўняўся слоўнікавы запас дзяцей. Дзеці пазнаёміліся з творамі беларускіх аўтараў. Фарміраваліся добразычлівыя адносіны адзін да аднаго.