Архивы рубрики: АБ ІНАВАЦЫЙНЫМ ПРАЕКЦЕ

РАСПАЧЫНАЕМ ІНАВАЦЫЙНУЮ ДЗЕЙНАСЦЬ 

Згодна з загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.07.2018 № 615 «Об экспериментальной и инновационной деятельности в 2018/2019 учебном году» дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 23 г. Магілёва» увайшла ў пералік устаноў адукацыі, на базе якіх ажыццяўляецца эксперыментальная і інавацыйная дзейнасць у сферы адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе.

З 1 верасня бягучага года школа рэалізуе інавацыйны праект «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі». Праект быў распрацаваны групай педагогаў, у якую ўвайшлі прадстаўнікі з кожнай вобласці Рэспублікі Беларусь, у тым ліку намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце нашай установы А.Ю.Сінкавец.Варта адзначыць, што ў выніковы спіс удзельнікаў інавацыйнага праекта ўключаны 26 устаноў адукацыі краіны. Прадстаўнікамі Магілёўскай вобласці з’яўляюцца 2 ўстановы (разам з намі праект будзе рэалізоўваць дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дараганоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа» Магілёўскай вобласці).

Тэрмін рэалізацыі: 2018-2022 гады.

 Мэтай інавацыйнага праекта з’яўляецца фарміраванне і развіццё асобы вучня, гатовай да ўмацавання культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа, забеспячэння захавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы праз эвалюцыяніраванне этнакультурных традыцый у межах адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі.

Праект быў распрацаваны групай педагогаў, у якую ўвайшлі прадстаўнікі з кожнай вобласці Рэспублікі Беларусь, у тым ліку намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 23 г. Магілёва», даследчык гістарычных навук А.Ю.Сінкавец.

Варта адзначыць, што ў выніковы спіс удзельнікаў інавацыйнага праекта ўключаны 26 устаноў адукацыі краіны. Прадстаўнікамі Магілёўскай вобласці з’яўляюцца 2 ўстановы (разам з намі праект рэалізоўвае дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дараганоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Магілёўскай вобласці).

Навуковае суправаджэнне праекта ажыццяўляюць трое кансультантаў:

Доўгаль Дзмітрый Аляксандравіч, намеснік дэкана па навуковай рабоце факультэта пачатковай і музычнай адукацыі МДУ імя А.А.Куляшова, дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі МДУ імя А.А.Куляшова.

Пашковіч Таццяна Фадзееўна, намеснік начальніка Цэнтра развіваючых педагагічных тэхналогій ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», метадыст вышэйшай катэгорыі;

Слесарава Іна Мікалаеўна, дацэнт кафедры сучасных методык і тэхналогій адукацыі ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», кандыдат педагагічных навук, дацэнт.