Жывая крыніца

22 лістапада ў 5 “В” класе прайшоў конкурс прыказак і прымавак “Жывая крыніца”.

Школьнікі  падзяліліся на каманды. Кожная каманда прыдумала і аформіла сваю эмблему. Вучні дапісвалі прапанаваныя выслоўі, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра гасціннасць і хлебасольства. Вельмі спадабалася камандам працаваць з “рассыпанымі” прыказкамі і прымаўкамі.

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаеміліся з новымі фразеалагізмамі, даведаліся, у якіх сітуацыях можна іх ужываць у сваёй мове.

Цямрук С. Г., настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *