«Юныя перакладчыкі»

20 снежня ў рамках папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры для вучняў 6 класаў адбылося мерапрыемства . Дзеці з цікавасцю перакладалі словы, выразы, сказы і фразеалагізмы, гарталі старонкі слоўнікаў, а таксама вызначалі род назоўнікаў у гэтых канструкцыях. Вучні заўважылі агульную адметнасць для ўсіх прапанаваных слоў: амаль усе адзінкі мовы пры перакладзе змянілі род назоўнікаў. Мерапрыемства садзейнічала павышэнню слоўнікавага запасу навучэнцаў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры — Пімаева В.М.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *