ВІНШУЕМ!

Навуковы кансультант інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі», дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі МДУ імя А.А.КуляшоваДзмітрый Аляксандравіч Доўгаль 3 кастрычніка 2018 г. ўзнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне маладога пакалення. Такім чынам кіраўніцтва рэгіёна ацаніла шматгадовую плённую працу выкладчыка з адоранай і высокаматываванай вучнёўскай моладдзю.


«Я вельмі цешуся з гэтай узнагароды, бо ўспрымаю яе як сведчанне важнасці той справы, якой мы з калегамі з нашага ўніверсітэта і абласнога інстытута развіцця адукацыі займаемся. На працягу дзесяці гадоў я з’яўляюся трэнерам абласной каманды па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах „Беларуская мова“ і „Беларуская літаратура“. Сотні гадзін вучэбных заняткаў са школьнікамі Магілёўшчыны, дзясяткі семінараў для педагогаў у Магілёве і Магілёўскім раёне, Бялынічах, Чавусах, Слаўгарадзе, Клічаве, Асіповічах, аўтарскія курсы і вучэбныя дапаможнікі па падрыхтоўцы да алімпіяды, выступленні на канферэнцыях і сходах — гэта мой унёсак у стварэнне эфектыўнай сістэмы працы з адоранымі навучэнцамі, якая дзейнічае ў вобласці», — адзначыў Дзмітрый Аляксандравіч.
Кіраўніцтва і педагагічны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №23 г. Магілева» віншуе Дзмітрыя Аляксандравіча з атрыманнем высокай узнагароды, жадае яму моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых 
поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *