Вандроўка па родным краі

10 лістапада  вучні 9 “А” класа сталі ўдзельнікамі гульні “Вандроўка па родным краі”. Падчас мерапрыемства школьнікі зрабілі віртуальнае падарожжа па Беларусі,  нагадалі імёны славутых землякоў, паспаборнічалі ў выкананні заданняў на веданне гісторыі роднага краю, а таксама пашырылі свае веды па этнаграфіі  Беларусі.

Такія сустрэчы па суботах спрыяюць не толькі развіццю інтэлекту і эрудыцыі падлеткаў, але і фарміруюць культуру сумеснага баўлення часу, чаго так не хапае сучасным школьнікам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *