У пошуках скарбаў

Сёння, 8 лістапада, пачалася 2–я  навучальная чвэрць у нашых школьнікаў. Радасныя, яны прыйшлі ў школу, каб атрымаць новыя веды не толькі на ўроках,  але і ў пазаўрочны час.

Для вучняў 9-х класаў у адзіны дзень беларускага маўлення быў арганізаваны конкурс “У пошуках скарбаў”, дзе падлеткі прыгадалі праграмныя творы па  беларускай літаратуры, а таксама паспаборнічалі ў веданні лексікі, граматыкі роднай мовы.

Такія мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню патрыятызму школьнікаў,  іх грамадзянскай пазіцыі, а таксама пашыраюць  кругагляд сучаснага падлетка, якому так не хапае культуры чытання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *