Свята мовы

«Родная мова, цудоўная  мова!

Ты нашых думак  уток і аснова!»

Ул. Дубоўка

Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням.

У чарговы дзень беларускага маўлення ( 18 кастрычніка ) для вучняў 3-х класаў было праведзена “Свята мовы”. Вучні разгарнулі чароўныя старонкі скарбаў беларускай мовы. Яны з вялікім задавальненнем гулялі ў перакладчыкаў, адгадвалі загадкі, чыталі вершы на роднай мове, а таксама пашырылі свае веды ў пазнанні прыказак і прымавак.

Трэба любіць, ведаць і шанаваць сваю родную мову  і вучыць гэтаму сваіх вучняў з маленства.

наст. пач-х кл. Батвянкова Н. В.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *