Свята маці

У Беларусі 14 кастрычніка святкуецца Дзень маці. Дадзенае свята ў нашай краіне адзначаецца з 1996 года і суправаджаецца вялікай колькасцю ўрачыстых мерапрыемстваў, падчас якіх ушаноўваецца маці.

18 кастрычніка вучні 5-11 класаў падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную Дню маці. У гэтым годзе свята прайшло ў асабліва цёплай і сяброўскай атмасферы. Кожны клас падрыхтаваў нумар для канцэрта. Вучні чыталі вершы, выконвалі песні, сказалі шмат добрых слоў у адрас сваіх мам.

Цямрук С.Г., настаўнік беларускай мовы і літ-ры

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *