Родная мова, цудоўная мова

Добра, калі чалавек ведае шмат моў, але найперш неабходна валодаць родным словам і мовай таго народа, на зямлі якога жывеш.

У чарговы дзень беларускага маўлення (11 кастрычніка ) для вучняў 6-х класаў быў праведзены конкурс на лепшага знаўцу роднай мовы “Родная мова, цудоўная мова”. Удзельнікі выконвалі розныя заданні, чыталі вершы, нават спявалі народныя песні. Вельмі прыемна адзначыць, што дзеці добра падрыхтаваліся і  з вялікім задавальненнем  ўдзельнічалі  ў конкурсе.

Настаўнік Юрчанка С. А.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *