Раённы семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

05 сакавіка 2018 года настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нашай школы прымалі калег з іншых школ Ленінскага раёна г.Магілёва на пасяджэнні раённага семінара-практыкума “Фарміраванне чытацкай пісьменнасці ў працэсе навучання беларускай мове і літаратуры”.

У рамках семінара намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Малахава Р.У. пазнаёміла прысутных з асаблівасцямі адукацыйнага працэсу ў нашай школе, а таксама ў рамках абмену вопытам былі разгледжаны наступныя пытанні:

  • Міжнародныя даследаванні вучэбных дасягненняў вучняў.
  • Медыяадукацыя. Эфектыўны вопыт фарміравання медыйнай пісьменнасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Практычны блок складаўся з майстар-класа “Фарміраванне чытацкай пісьменнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры”, а таксама гасцям быў паказаны ўрок беларускай літаратуры ў 5 класе на тэму “Я.Колас. “Дарэктар”.

Семінар прайшоў на высокім метадычным узроўні, аб чым сведчаць добрыя водгукі з боку ўдзельнікаў мерапрыемства.

 

А.А.Пышнюк, кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *