Прыйшлі калядкі, добрыя святкі

18 студзеня ў рамках дня беларускай мовы ў 2 “В” класе прайшло мерапрыемства, прысвечанае зімовым святам беларусаў. Вучні даведаліся, якія святы былі ў нашых продкаў і як іх святкавалі.

Галоўным зімовым святам лічыліся Каляды. Разам з настаўніцай вучні апынуліся ў атмасферу свята: пазнаеміліся з абрадамі і звычаямі святкавання, вывучылі беларускую калядную песню, удзельнічалі ў розных гульнях.

Такія мерапрыемствы дазваляюць дзецям не губляць сувязь паміж пакаленнямі, даюць магчымасць для захавання беларускай культурнай спадчыны.

Кл. кіраўнік: Батвянкова Н.В.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *