Пазнавальная гульня “Беларускі каляндар”
Для вучняў 6-ых класаў прайшла пазнавальная гульня“Беларускі каляндар”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах: перакладалі назвы месяцаў, разгадвалі розныя рэбусы, па прапанаваных прыкметах вызначалі народныя святы, спаборнічалі ў вымаўленні скарагаворак, рабілі апісанне кожнай пары года, дапаўнялі прыказкі , народныя прыметы.
Усе члены каманд атрымалі задавальненне ад гульні, пераможцы ўзнагароджаны прызамі.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юрчанка С. А.