“ Падарожжа па казках”

Дзяцінства не магчыма ўявіць без казкі. Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі.

У гэтым пераканаліся вучні другіх класаў, якія прынялі ўдзел ў казачнай віктарыне “ Падарожжа па казках”. Вучні з задавальненнем разгадвалі рэбусы, крыжаванку; пазнавалі казкі па пачатку і канцоўцы, падбіралі прыказкі.

Гэта  мерапрыемства садзейнічае развіццю маўлення, выхаванню цікавасці да чытання ў малодшых школьнікаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *