“Навечна ў нашых сэрцах”

Напярэдадні Дня Перамогі ў нашай школе былі праведзены ўрокі мужнасці для вучняў 5-11 класаў.

Дзеці абмеркавалі ўбачаныя ўрыўкі з дакументальных фільмаў пра вайну,  праслухалі вершы на ваенную тэматыку,   пазнаёміліся з  раней невядомымі ім дакументальнымі фактамі.

Такія мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню патрыятызму вучняў, прымушаюць задумацца, якой цаной мы атрымалі мірнае жыццё.

Пышнюк А.А.,

кіраўнік МА настаўнікаў

беларускай мовы і літаратуры

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *