Міжнародны дзень роднай мовы!

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай школе таксама ў гэты дзень прайшлі разнастайныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы.

З раніцы вучняў і іх бацькоў у фае школы  пад чароўныя мелодыі беларускіх песень частавалі цукеркамі за правільныя адказы на пытанні інтэрактыўнай віктарыны. Пасля чаго лектарская група, у склад якой увайшлі старшакласнікі, пазнаёміла вучняў школы з гісторыяй узнікнення свята. На перапынках дзейнічалі гульнёвыя зоны, дзе школьнікі маглі пашырыць свае веды па беларускай этнаграфіі, удзельнічаючы ў конкурсах, падрыхтаваных іх жа равеснікамі.

У настаўніцкай ужо педагогі разам з адміністрацыяй школы  паспяхова адказвалі на пытанні вучняў па гісторыі, культуры беларускага краю, спрабуючы сябе ў ролі перакладчыкаў.

Такія святы  спрыяюць не толькі выхаванню грамадзянскай пазіцыі вучняў, але і аб’ядноўваюць вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў у вялікую сям’ю, якая шануе і любіць  беларускія традыцыі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *