Літаратурна-музычная праграма, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

1 сакавіка ў актавай зале адбылася літаратурна-музычная праграма, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Дзеці з захапленнем чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў, спявалі песні, пакладзеныя на творы песняроў нашай краіны, а таксама дэманстравалі навыкі гульні на розных музычных інструментах ( на скрыпцы і цымбалах). Для навучэнцаў гэтая сустрэча стала нагодай яшчэ раз задумацца пра лёс той, адзінай, якую завём матчынай, яшчэ раз узгадаць гістарычны шлях нашай мовы, паслухаць творы на роднай мове.
В.М.Пімаева, настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *