Конкурс малюнкаў  “Бацькаўшчына светлая мая…”

Беларусь – наша Радзіма. Яна захапляе ўсіх сваёй прыгажосцю, непаўторнасцю, чароўнасцю. 6 снежня для вучняў 6 “В”, 6 “С”класаў прайшоў конкурс малюнкаў “Бацькаўшчына светлая мая…”. З захапленнем хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе-выставе, рабілі выказванні да сваіх малюнкаў, чыталі вершы. Вынікам конкурсу стала ўзнагароджанне пераможцаў.

Вялікі дзякуй усім удзельнікам мерапрыемства.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юрчанка С. А.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *