«Калядная горка»

Конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Калядная горка» — гэта свята творчасці. А што дае нам сілы тварыць? Усё, што вакол нас: наша зямля, наша гісторыя. Старажытныя Каляды заўсёды былі часам надзеі і чакання новага, сімвалам новага. Сімволіку беларускага арнаменту зрабілі калядным пажаданнем вучаніцы 8 класа Уласава Ксенія і Абрамава Вольга — удзельніцы конкурса ад нашай школы, стваральніцы крэатыўнага набора елачных цацак у этнічным стылі.  Кожны малюнак — сімвал і пажаданне. Кожны конкурс — крок да новага натхнення.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *