Інтэлектуальная гульня «Лепшыя беларусазнаўцы»
25 красавіка ў беларускамоўны чацвер для вучняў 6 «В» класа прайшла інтэлектуальная гульня «Лепшыя беларусазнаўцы». Удзельнікі каманд прайшлі 5 тураў: «Таямніцы слова», «Беларускія пісьменнікі і іх творы», «Беларуская міфалогія», «Беларуская этнаграфія», «Беларускі фальклор».Вучні адказвалі на розныя пытанні, выконвалі заданні.
Гэта гульня дала магчымасць праверыць вучням свае веды і пазнаць нешта новае.
Пераможцы былі адзначаны прызамі, а ўсе астатнія атрымалі падзяку за ўдзел.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры С. А. Юрчанка