Беларуская нацыянальная кухня

24 мая ў нашай школе адбылося мерапрыемства “Беларуская нацыянальная кухня ”.

Вучні ўспомнілі і паўтарылі назвы беларускай гародніны і садавіны, даведаліся пра стравы, якія можна з іх прыгатаваць. Цікава было паслухаць пра гісторыю бульбы, якую называюць у народзе «другім хлебам». Яна з’яўляецца абавязковым атрыбутам беларускага нацыянальнага стала. З яе гатуюць бульбянiкi, дранікі, камы, запяканкі, клёцкі, бульбяную бабку.

Не запамятавалі і пра хлеб, бо найбольшая ўвага надавалася менавіта яму. Наяўнасць хлеба сведчыла пра дабрабыт працоўнай сям’і. «Хлеб — усяму галава», — кажа вядомая народная прымаўка.

У канцы сустрэчы дзеці выконвалі вясёлы беларускі танец “Бульба”. Таму пасля мерапрыемства ў вучняў застаўся не толькі добры настрой, але павага і гонар да нашых нацыянальных каштоўнасцей.

Цямрук С. Г.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *