Агітбрыгада 11”Б” класа

21 лютага дзень у школе прайшоў цікава і займальна. З самай раніцы дзеці, бацькі  і настаўнікі адчулі святочную абстаноўку і атрымалі пазітыўны настрой на ўвесь дзень. На першым уроку вучні  11 “Б” класа (Башкоў Ягор, Герцава Аліна, Падковенка Максім, Церахава Лілія),  якія ўваходзяць у школьную агітбрыгаду, прайшлі па кабінетах і расказалі школьнікам пачатковых і старэйшых класаў пра беларускую мову як адметную лінгвістычную і нацыянальную з’яву, прачыталі вершы беларускіх аўтараў, павіншавалі ўсіх са святам.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юрчанка С. А.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *