“А мы Масленку чакалі”

15 лютага ў рамках дня беларускай мовы ў 4 класах прайшло мерапрыемства “А мы Масленку чакалі”, прысвечанае праблеме адраджэння беларускіх народных свят, абрадаў, звычаяў беларускай нацянальнай культуры.

Масленіца – гэта гарэзлівае і вяселае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне прыродзе і сонечнае цяпло. Людзі спрадвеку ўспрымалі вясну як пачатак новага жыцця і шанавалі Сонца, якое дае жыцце і сілы ўсяму жывому. У гонар Сонца пяклі бліны. Нашы продкі верылі, што разам з круглым, румяным блінам, так падобным на сонца, яны з’ядаюць часцінку цяпла і магутнасці.

Вучні пазнаеміліся з абрадамі і звычаямі святкавання Масленіцы, пашырылі слоўнікавы запас.

Пах бліноў вітаў у 4 класах. Вучні з песнямі, гульнямі і добрым настроем развіталіся з зімой.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *