21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Гэты дзень у нашай школе прайшоў пад дэвізам: «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску!» У нашай школе ўжо стала традыцыяй адзначаць гэты дзень так, каб ён запомніўся ўсім: і вучням, і настаўнікам, і бацькам.
У рамках святкавання Дня роднай мовы было праведзена шмат мерапрыемстваў. Для вучняў 9-ых класаў была праведзена віктарына “Пазнай фразеалагізм”. Вучні з цікавасцю адгадвалі, якія фразеалагізмы былі схаваны на малюнках, працягвалі канцоўкі фразеалагізмаў, тлумачылі іх сэнс. Вучні 7-ых класах удзельнічалі ў гульні “Адгадай-ка”. Ім трэба было па малюнках пазнаць вывучаны раней твор, назваць аўтара і расказаць сюжэт. Гульня прайшла з вялікім азартам. Закончылася мерапрыемства інсцэніроўкай да твора Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну”.
Будзем спадзявацца, што ўсе ўдзельнікі яшчэ раз упэўніліся ў тым, якая прыгожая і мілагічная іх РОДНАЯ МОВА.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Гарэева В.М.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *