19 студзеня, напярэдадні беларускага чацвярга, вучні 5 “А”, 6 “Б”, 7 “А”, 7“Г” і 8 “Б” класа наведалі Магілёўскі абласны тэатр лялек
Лялечны тэатр – адно з самых яркіх відовішчаў. Ён прыцягвае сваёй дынамікай і маляўнічасцю. Незвычайнасць таго, што адбываецца, захоплівае дзяцей і нават дарослых, пераносіць у зусім іншы, займальны свет, дзе ўсё магчыма.
19 студзеня, напярэдадні беларускага чацвярга, вучні 5 “А”, 6 “Б”, 7 “А”, 7“Г” і 8 “Б” класа наведалі Магілёўскі абласны тэатр лялек.
Увазе вучняў быў прадстаўлены монаспектакль «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага». Авантурная камедыя выклікала водгук у душы гледачоў, а таксама ўразіла акцёрскім майстэрствам. Беларускамоўны спектакль паспрыяў пашырэнню слоўнікавага запасу і кругагляду вучняў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.В.Маргунова