17 лютага ў межах прадметнай дэкады па беларускай мове і літаратуры ў школьнай бібліятэцы прайшло ўрачыстае мерапрыемства «Чалавек вялікай душы і таленту», прысвечанае пісьменніку-юбіляру І.П.Шамякіну.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 7 ”Г” класа.  Школьнікі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, з фотаздымкамі сям’і, момантамі яго дзяцінства і юнацтва.  Іх увазе была прадстаўлена выстава, на якой змешчаны найлепшыя выданні Івана Пятровіча, а таксама звесткі пра пісьменніка. У сямікласснікаў вызвала цікавасць тое, што  многія яго кнігі экранізаваны.  Школьнікі прагледзелі  ўроўкі з кінастужак, асабліва іх ўразіў дакументальны фільм «Імгненні жыцця», у якім пісьменнік сам расказвае пра сваіх герояў кніг.

 Маргунова В.В.., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *