Эрудыты
Эрудыты
У адпаведнасці з планам па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы 10 верасня для вучняў 11 класа была праведзена гульня “Папацей, грамацей!”. Вучні выконвалі разнастайныя заданні, якія спрыяюць развіццю слоўнікавага запасу вучняў, а таксама прыгадвалі імёны славутых беларусаў, разгадваючы крыжаванкі.
Такія мерапрыемствы спрыяюць патрыятычнаму выхаванню школьнікаў, а таксама пашыраюць іх веды пра нацыянальную культуру.