Экскурсія ў музей этнаграфіі

15 лютага вучні 6 “Б”, 8 “В”, 8 “С” наведалі музей этнаграфіі. Для дзяцей была праведзена аглядавая экскурсія па тэме “Зямлі роднай кругавод”. Вучні з цікавасцю слухалі пра жыццё і побыт нашых продкаў, пра традыцыі, пра народныя святы. Дзеці ўбачылі элементы ўбрання вясковых хат, прылады працы, узоры паўсядзённага і святочнага адзення. Вучням прадэманстравалі працу на ткацкім станку. З вялікім захапленнем дзеці слухалі аповед экскурсавода і задавалі свае пытанні.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юрчанка С. А.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *