Экскурсія ва ўніверсітэт

У апошні час цікавасць да краязнаўчай інфармацыі значна ўзрасла. Дзякуючы краязнаўству мы знаходзім магчымасць праявіць сваю любоў да таго адзінага месца на Зямлі, якое лічым родным, – да Магілёва.

10 кастрычніка вучні 10 “А” класа нашай           школы наведалі Залу Славы УА “МДУ імя А.Куляшова”, якая бярэ свой пачатак у 1978 годзе. Падчас экскурсіі  вучні пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення ВНУ,  даведаліся пра тых выпускнікоў установы, якія з’яўляюцца гонарам нашай краіны сёння. Асаблівую цікавасць выклікаў стэнд, прысвечаны  выпускніку гістарычнага факультэта 1975 года, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка.

Пышнюк А.А., класны кіраўнік 10 “А” класа

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *