«Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае»

14 сакавіка ў рамках папулярызацыі беларускай мовы вучні 3 “В” класа пазнаёміліся са святам “Гуканне вясны”. Гэта старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы з вясною. Надыход вясны быў заўсёды доўгачаканым і таму яе сустракалі з вялікай радасцю і трапятаннем.

Дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі святкавання, абрадамі, традыцыямі.

Таксама на свята завітала Вясна, якая загадвала загадкі, гуляла з імі ў гульні, развучвала вяснянкі. Папяровыя птушачкі, якія вучні падрыхтавалі ў падарунак Вясне, знайшлі свае месца на дрэвах і кустах.

Знаемства са святамі нашых продкаў садзейнічаюць вяртанню дзяцей да вытокаў народнай культуры, выхоўваюць любоў да роднага краю, да сваёй  Радзімы і яе людзей.

Кл.кіраўнік:   Батвянкова Н.В.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *