“Хто хоча стаць знатаком?”

12 снежня каманды вучняў 6 “А” і 6 “В” класаў прынялі ўдзел у гульні “Хто хоча стаць знатаком? ”. Дзеці спаборнічалі ў розных конкурсах па беларускай мове і літаратуры. Знаходзілі рашэнне для моўных прапорцый, былі рэжысёрамі ў конкурсе “Кінастужка”. Вучням было цікава даведацца, хто такі паліглоті што спачатку насоўка мела назву “сударый”. А фразеалагізмы былі нечым інтрыгуючым. І нікому не хацелася апусціць рукі, вадзіць сябра за нос, а вельмі хацелася насіць на руках і трымаць вуха востра.

Разумець адзін аднаго, правільна запісваць словы і умець растлумачыць значэнні слоў, аказалася простым, карысным, пазнавальным і цікавым заняткам. Сустрэча прынеслазадавальненнеўсімудзельнікам.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Т.М. Лістраценка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *