Фальклорная мазаіка
Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням.
5 снежня, ў рамках адзінага дня маўлення на беларускай мове, вучні 6 «Г» класса прынялі ўдзел у гульні “Фальклорная мазаіка”. Мерапрыемства было накіравана на абагульненне і замацаванне ведаў па фальклору, развіццё мовы, памяці, выхаванне цікавасці да нацыянальнай літаратуры. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем адгадвалі загадкі, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, разгадвалі крыптаграмы пра герояў беларускіх казак, вымаўлялі скорагаворкі.
Мерапрыемства паспрыяла вучням ў спасціжэнні народнай спадчыны, светапогляду і душы беларускага народа, яго таленавітасці і майстэрства.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.В.Маргунова