У свеце шмат цудоўных моў

У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага,

6 «Г» клас прыняў удзел у вандроўцы-квэсце на літаратурны востраў “Гульня слоў”. Мерапрыемства  праходзіла ў юнацкім аддзеле  бібліятэкі ім.Леніна.

Дзеці далучыліся да беларускай мовы праз знаёмства з гісторыка-культурным мінулым народа ў цікавай гульнявой форме.
Спачатку ўдзельнікі прайшлі па слоўнікавай алеі і пазнаёміліся са словамі-дыялектамі, якія ўжываюцца ў некаторых гарадах і мястэчках Магілёўскай вобласці. Паглядзелі відэаролік “Цікавыя факты пра беларускую мову” і мультфільм “У Лукамор’я” (на верш А. Пушкіна ў перакладзе А. Александровіча). Потым падзяліліся на каманды. Атрымалі маршрутны ліст, у адпаведнасці з якім выконвалі прапанаваныя заданні на станцыях “Сядзіба”, “Беларуская хатка”, “Смачныя кнігі”, “Майстры на ўсе рукі”, “Масленіца” і іншых.

Каб правільна адказаць на пытанні, хлопцы і дзяўчаты мусілі ведаць не толькі адметныя беларускія словы, але і вершы, песні, навуковыя тэрміны, элементы традыцыйнага сялянскага побыту і адзення нашых продкаў.
У канцы гульні каманды склалі з атрыманых пазлаў верш В. Шведа “10 запаведзяў”. У ім гаворыццапра тое, што вельмі важна шанаваць роднае слова, як найвялікшы скарб і аснову самабытнасці беларусаў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.В.Маргунова

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *