Турнір «Знаўцы роднай мовы»

18 лютага ў рамках папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры для 5-ых класаў быў праведзены турнір “Знаўцы роднай мовы”. У ходзе гульні дзеці адправіліся ў падарожжа па краіне беларускага слова.  Вучні з задавальненнем адказвалі на “хітрыя” пытанні, разгадвалі крыжаванку, працавалі перакладчыкамі і шыфравальшчыкамі.  З невялікім адрывам, абышоўшы каманду 5 “В” класа – “Бусляняты”, перамогу атрымала каманда 5 “А” класа  — “Сяброўства”. Мерапрыемства было цікавым і захапляльным.
Мерапрыемства запомнілася ўсім. Кожны вучань у сваім сэрцы пакінуў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, таму што ў ёй  захавана гісторыя нашага народа, сіла і прыгажосць народнага слова.
Гарэева В.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *