Турнір знаўцаў “Мова родная – наша спадчына і запавет”
12 лютага для вучняў 6 “А” і 6 “Б” прайшоў турнір знаўцаў “Мова родная– наша спадчына і запавет”. Вучні падзяліліся на каманды і выконвалі розныя заданні: абаранялі назву сваёй каманды, перакладалі словы, працягвалі прыказкі, тлумачылі фразеалагізмы, старажытныя словы, чыталі вершы на роднай мове. Асабліва спадабалася разгадваць прыказкі па нумары літары ў алфавіце, рэбусы. Дзеці з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў гульні.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юрчанка С. А.