Трапілі ў лінгвістычнае каралеўства

Толькі веды спатрэбіліся вучням 6 “В” класа, каб трапіць у Каралеўства Мовы і Літаратуры.

Дзеці наведалі розныя вобласці краіны: Фанетыку, Лексіку, Марфалогію, Арфаэпію, Фразеалогію, там іх чакалі выпрабаванні: трэба было адказаць на каверзныя пытанні, падлічыць колькасць літар і гукаў у словах, сабраць і растлумачыць прыказкі, перакласці словы з рускай мовы на беларускую, разгадаць метаграмы, а яшчэ пазнаць па апісанні міфічных герояў. Усе заданні былі паспяхова выкананы.

Госці абяцалі яшчэ раз наведаць цудоўнае каралеўства.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры  Т.М. Лістраценка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *