«Папацей, грамацей»

«Папацей, грамацей»
26 верасня ў рамках папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ў 7 «Б» класе адбылося мерапрыемства «Папацей, грамацей». Адной з асноўных задач мерапрыемства стала развіццё ў школьнікаў творчых здольнасцей, кемлівасці, артыстызму. Вучні з задавальненнем узнаўлялі прыказкі, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, адказвалі на “хітрыя” пытанні, разгадвалі крыжаванку і рэбусы. Мерапрыемства дапамагло дзецям пашырыць свае веды па беларускай лексіцы, фразеалогіі, арфаграфіі. Дзецям дадзенае мерапрыемства вельмі спадабалася. Яны з азартам выконвалі ўсе прапанаваныя заданні. Вучні пакінулі мерапрыемства ў цудоўным настроі.
В.М. Гарэева (настаўнік беларускай мовы і літаратуры)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *