Пазнавальная гульня “Лепшыя знаўцы народных традыцый”
Кожная нацыя мае свае традыцыі, свае абрады, сваю культуру. Вельмі важна, каб маладое пакаленне цікавілася гэтай духоўнай спадчынай. 17 кастрычніка для вучняў 7-ых класаў прайшла пазнавальная гульня “Лепшыя знаўцы народных традыцый”. Вучні ўдзельнічалі ў розных конкурсах, расказвалі пра народныя традыцыі, пра нацыянальнае адзенне, пра святы, абрады.
Усе конкурсы і заданні былі скіраваны на пашырэнне ведаў вучняў пра беларускую культуру нашага народа. Цікава і займальна прайшла пазнавальная гульня.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры С. А. Юрчанка