Незвычайная вандроўка
12 лістапада вучні 5 “Б” класа адправіліся ў незвычайную вандроўку па родным краі. У час мерапрыемства ім пашчасціла сустрэцца з міфалагічнымі героямі: палявіком, лесавіком, дамавіком і гуменнікам, якія займальна і цікава пазнаёмілі пяцікласнікаў з традыцыямі і абрадамі беларускага народа.
Дзеці атрымалі новыя веды і прыемны настрой.
Лістраценка Т.М.