“Мова маіх продкаў”
Чацвёртага красакавіка ў школьнай бібліятэцы ў рамках адзінага дня беларускай мовы прайшоў літаратурны час “Мова маіх продкаў”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 5 “Г” класа. Пяцікласнікі спаборнічалі ў розных конкурсах: “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку”, “Наадварот”, “Скарагаворкі” і інш.
Школьнікі з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі, рыфмавалі словы, чыталі вершы, удзельнічалі ў гульнях на хуткасць ды ўважлівасць.
Мерапрыемства дазволіла папрактыкавацца ў суразмоўніцтве, садзейнічала выхаванню цікавасці да роднай мовы.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.В.Маргунова