Ведаць родную мову, размаўляць на ёй, думаць на ёй павінен кожны беларус. Наша мова вельмі мілагучная і прыгожая. Гэта мова нашых продкаў, мова нашай Айчыны. З мэтай фарміравання станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы, літаратуры і свайго краю, выхавання патрыятычных пачуццяў у вучняў , 26 лістапада ў 4 “А” класе прайшло пазакласнае мерапрыемства літаратурная гасцеўня «Гучы, роднае слова!».Вучні расказвалi верщы, спявалі песні, адгадвалі рэбусы і загадкі, выконвалі цікавыя заданні, нават склалi верш на беларускай мове. Весела і займальна прайшла віктарына «Пытанні для знаходлівых”, гульні «Перакладчык”, «Літара заблукалася”.Вучнi праявілі сябе як добрыя знаўцы беларускай мовы і літаратуры.
З гэтага мерапрыемства дзяўчынкі і хлопчыкі вынеслi добры настрой i карысныя веды.
Класны кіраўнік: Ваўкович Галіна Васільеаўна