Літаратурнае падарожжа «Пяшчотаю прасветленае слова»

19 сакавіка для вучняў 11«А» класа, а таксама дя вучняў 7«В», 7«С» класаў прайшло літаратурнае падарожжа «Пяшчотаю прасветленае слова», прысвечанае100-годдзю з дня нараджэння Аляксея Пысіна. Вучні зрабілі паведамленні пра месцы, дзе жыў выдатны паэт, акрэслілі цікавыя факты з біяграфіі, далі характарыстыку паэтычных зборнікаў, чыталі на памяць любімыя вершы аўтара. Вельмі важна ведаць і цікавіцца літаратурнай спадчынай славутых землякоў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юрчанка С. А.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *