“Ляцець на адным крыле”
З нагоды 85-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Янкі Сіпакова, юбілей якога мы будзем адзначаць 15 студзеня, вучні 11 класаў нашай школы арганізавалі і правялі літаратурную гасцёўню “Ляцець на адным крыле”.
Падчас мерапрыемства гучалі вершы пісьменніка, празаічныя ўрыўкі ў выкананні старшакласнікаў, адбываўся абмен уражаннямі.
Такія мерапрыемствы спрыяюць пашырэнню ведаў вучняў па беларускай літаратуры, а таксама выхоўваюць патрыятызм і любоў да кнігі.
Пышнюк А.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры