“Жыццёвымі сцежкамі І.Мележа і І.Шамякіна”
У беларускім літаратурным календары -два значымыя стагадовыя юбілеі. Іван Шамякін нарадзіўся 30 студзеня 1921 года, а праз тыдзень, 8 лютага 1921 года, на свет з’явіўся І.Мележ. Абодва ўраджэнцы Гомельшчыны выраслі ў звычайных сялянскіх сем’ях, атрымалі падобныя пуцёўкі ў жыццё і ў літаратуры абралі блізкія накірункі.
У 2021 годзе мы адзначаем 100-годдзе з дня нараджэння славутых ураджэнцаў Гомельшчыны. З нагоды юбілеяў пісьменнікаў, а таксама ў рамках мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы 11 лютага для вучняў 11 класаў нашай школы было праведзена віртуальнае падарожжа па родных мясцінах славутых беларусаў Івана Шамякіна і Івана Мележа. Старшакласнікі прыгадалі асноўныя факты біяграфій пісьменнікаў, а таксама здзейснілі віртуальную экскурсію па родных мясцінах славутых беларускіх празаікаў.
Пышнюк А.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры