Дзень роднай мовы

21 лютага вучні СШ №23 з самай раніцы атрымалі пазітыўны настрой. У фае школы гучалі музычныя кампазіцыі на беларускай мове, вучні 5-ых класаў віншавалі ўсіх святочнымі паштоўкамі і запрашалі гаварыць па-беларуску.

Актыўна школьнікі ўдзельнічалі ў віктарыне “Разгадайце аўтараў прапанаваных выказванняў”. На перапынках вучні 5-7-ых класаў гулялі ў квэст “Беларуская скарбонка”. Кожны этап быў цікавым і займальным. Прыемна бачыць, што вучні імкнуцца да пазнання роднай мовы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *