Дзень беларускай пісьменнасці
Напярэдадні Дня беларускай пісьменнасці, які штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня, у нашай установе адукацыі прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны. Пасля летняга адпачынку вучні прыгадалі самых знакамітых беларусаў, што праслаўлялі нашу Бацькаўшчыну стагоддзямі, а таксама прагледзелі тэматычныя відэаролікі.
Пышнюк А.А.,
кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры